1 кастрычніка 2024 года Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» запрашае ўбачыць на сцэне Палаца культуры вобласці яркі, прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль «Памяць сэрца». Пачатак у 18.30.
У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны... На яе плечы ляглі ўсе нягоды. Менавіта жанчына замяніла мужчыну і стала галоўным здабытчыкам, клапацілася пра гаспадарку, выхоўвала дзяцей, з раніцы да ночы працавала на калгасных палях, аддаючы ўсю сябе для будучай перамогі.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля «Харошкі».
Тэатралізаваная праграма «Памяць сэрца» прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сардэчна запрашаем адзначыць гэтую значную дату разам з ансамблем «Харошкі», атрымаць моцныя ўражанні і сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да нашай роднай зямлі і яе традыцый.