8 ліпеня 2022 г. у музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбудзецца вечар, прымеркаваны да 135-годдзя з дня яго нараджэння.
Імпрэза ладзіцца з мэтай ушанаваць імя выбітнага мастака Марка Шагала, узгадаць асноўныя вехі жыцця, творчасці і ролю ў мастацкай культуры Беларусі. Што ёсць агульнага у Марка Шагала і Вітольда Бялыніцкага-Бірулі? Дзе той агульны выток, што аб’ядноўвае мастакоў, народжаных на беларускай зямлі?
Падчас мерапрыемства запланавана жывая музыка, вершы М. Шагала, што прагучаць на ідзіш і ў перакладзе, паведамленне з прэзентацыяй і кінапаказ з абмеркаваннем стужкі Алега Лукашэвіча з цыкла «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі» «Марк Шакал. Колер кахання» (2014).