З 1 чэрвеня ў Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі пачне працаваць выстава адной карціны, прымеркаваная да 165-годдзя з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Каровіна — рускага мастака, настаўніка В. К. Бялыніцкага-Бірулі. На выставе вы зможаце нацешыцца адной з самых вядомых работ мастака, напоўненых сацыяльнай і псіхалагічнай драмай, сапраўднай жыццёвай праўдай і вастрынёй перажыванняў — карцінай «На міру».
Даведкі, заказ білетаў і экскурсій па тэлефоне: 65-02-03 (каса).
Музей працуе:серада-нядзеля з 10:00 да 18: 00 (каса да 17: 30)
Выхадны: панядзелак, аўторак і дзяржаўныя святы.