Четверг, 22 марта 2007 18:10

«Пра што гаворыць к(К)олас?»

ImageТэма адзіноты і незапатрабаванасці мастака ўздымалася на шмат раней за Коласа. Але менавіта яго Сымон-музыка стаў своеасаблівым гімнам беларускіх творцаў, таленавітых, але не пачутых. Сення гэтая праблема, на жаль, не траціць сваей актуальнасці.

Рэжысёрскае рашэнне Мікалая Пінігіна — яркі і вобразны падмурак для звароту да літаратурнай спадчыны. Яго спектакль — гэта не проста ілюстрацыя паэмы, а самастойны твор з падрабязнай распрацоўкай тэм і характараў. Асабліва інтрыгуючымі і неардынарнымі выступаюць вобразы-рэфрэны. Напрыклад, анелы. Чаму ў кожнага з іх не хапае аднаго крыла? Няўжо ж і «там» таксама няма дасканаласці?

Асаблівай увагі гледача патрабуе вобраз хора. Цікавым і неадназначным прыемам з`яўляюцца кайданы-путы на руках і нагах усіх яго ўдзельнікаў. Што гэта — ланцугі знешніх, матэрыяльных абставін, або унутраная абмежаванасць тых, хто не здольны пачуць сумна-прыгожую мелодыю душы мастака? Бо толькі Сымон свабодны ад гэтага стрымліваючага фактара.

ImageАднак па-рознаму можна ўспрымаць і сам гэты вобраз. На некаторы час, здаецца, быццам галоўны герой п’есы не сам хлопчык і нават не чароўная музыка, а весь варожы і чужы творцу чалавечы свет. Бо сумны і задумлівы мастак міжволі прыстасоўваецца да яго законаў. Здаецца, нібыта такія Музыкі заўседы так і будуць жыць па чужых правілах, не маючы права голасу. На гэтым свеце. Бо нездарма дзед Курыла перад смерцю абяцае хлопцу: «Расквітнее твая глеба, прыйдзе час твайго жыцця!»

Такім чынам, як бы крытыкі ні ацанілі мастацкія вартасці містэрыі ды гульню акцераў, гледача вабіць агульны чулліва-аптымістычны настрой у наватарска-сучаснай афарбоўцы.

Ірына Міронава
Просмотров: 2618
Instagram
Vkontakte
Telegram