Среда, 26 марта 2008 10:15

Нетанцмайстар

Портреты

Яўген Карняг яшчэ адзін чалавек, які абсалютна не падобны на вобраз беларускага рэжысёра. Зрэшты вельмі цяжка для маладога чалавека прыпадабніцца да старога. Мінская тэатральная сітуацыя, пра што казалася шмат, зараз складаецца з пэўнай колькасці творчых суполак, адна з іх можна так сказаць «карнягоўская». Зрэшты вы яе і пабачыце на сцэне ў спектаклі. «Нятанцы», бо толькі фармальна ў ім удзельнічаюць студэнты Акадэміі, а дэ-факта яшчэ і выпускнікі. Імхо, гэта не прынцыпова. Важны клімат.

У Жэні няма ілюзій наконт сваіх перспектыў у беларускім тэатральным працэсе. Яго спектаклі зроблены з таго, што ёсць пад рукой. Зўяўляюцца з той прычыны, што яму нешта прапаноўваюць. Але каб развівацца, каб расці, таго недастаткова.

Карняг не любіць працаваць са словам, бо гэта вельмі моцны сродак. Трэба заўважыць таксама, што жэст, поза, рух, якімі вымалёўваюцца драматычныя кампазіцыі ў яго спектаклях, не надта слабыя таксама. Мажліва, таму, што існуюць на сцэне яны не проста так, а нібыта падпарадкоўваючыся музычнай парцітуры. Кажуць, Таранціна так робіць свае фільмы, спачатку стварае саўндтрэк, а потым пад яго піша сцэнар. Карнягу шанцуе на «музычных» сяброў, не толькі тых, каму ў рукі трапляюцца малавядомыя, безумна таленавітыя шэдэўры, але і кампазітараў і музыкаў.

І апошняя. Як на маю думку, дык Карняг не харэограф, а рэжысёр. Бо для яго танец не мэта, а толькі сродак.

Алекс Стрэл
Просмотров: 2151
Instagram
Vkontakte
Telegram