Для чытачоў бібліятэкі працавалі выставы: «Планета беларускіх аўтараў», «Магілёўскія летапісцы», «Беларуская кухня: смак нашых традыцый»; фотавыстава «500-годдзе беларускага кнігадрукавання». Кожны жадаючы змог бясплатна ўзяць у чытальнай зале беларускія часопісы дадому, а на абанеменце, у якасці бонуса, атрымаць «Кнігу-загадку» і праверыць сябе на веданне беларускай мовы.
Сапраўдным падарункам для магілёўцаў стала святочная праграма каля бібліятэкі. Віншаванне «Францыск Скарына — нашчадкам», паэтычныя замалёўкі, конкурс загадак, забаўляльна-пазнавальная праграма для дзяцей «Кніга — гэта цэлы свет» — ўсё гэта выклікала вялікае задавальненне гасцей.
Асаблівы смак святу надала дэгустацыя страў беларускай кухні: аладкамі, дранікамі, блінамі і пірагамі частавалі ўсіх жадаючых.
За музычную і паэтычную падтрымку адказваў народны вакальны ансамбль «Вераснёвіца», Марыя Ратніна і Ксенія Бачынская, Іван Каравіцкі і Ніколь Даўгулёва, Уладзімір Ільініч і Канстанцін Легашнёў.
Рэд.