На выставе прадстаўлены работы ў розных тэхніках (мастацкая кераміка, бацік, ткацтва, вышыўка і г.д.), якія былі выкананы ў розныя гады.
Выстава — вынік сумеснай творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў, яшчэ адзін крок на шляху спасціжэння асноў майстэрства, што выбіраюць для сябе мастакі, якія імкнуцца ператварыць гэты свет па законах прыгажосці і гармоніі.
У рамках работы выставы адбываюцца арт-прэзентацыі і творчыя сустрэчы з вядучымі педагогамі мастацкага аддзялення. На іх запрашаюць маладыя таленты, якіх цікавіць творчасць, тых, хто мае да яе схільнасць і патрэбу. Пачатак у 16:00.
Наведаць выставу можна да 11 лютага.
Ред.