Реклама в Могилеве

Пятница, 21 февраля 2014 16:55

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве з цукеркамі ў руках

Дзень роднай мовы святкуюць у Магілёве з цукеркамі ў руках

Цукерку за слова – такую акцыю праводзяць сёння ў Магілёве Таварыства беларускай мовы, кампанія “Прыгожыя рашэнні” і валанцёры. У цэнтры горада яны прыпыняюць мінакоў і прапаноўваюць ім напісаць у блакноце любое слова на беларускай мове. За гэта арганізатары віншуюць магілёўцаў з Міжнародным днём роднай мовы і частуюць цукеркамі. “Мы займаемся навагоднімі падарункамі, таму ўзнікла ідэя: аднавіць цікавасць да цукерак, - кажа адзін з арганізатараў, дырэктар кампаніі “Прыгожыя рашэніі” Сяргей Дымкоў. – Вось мы і прыдумалі спалучыць свята роднай мовы са святам цукерак. Будзем раздаваць пачастункі, пакуль не сцямнее альбо пакуль прысмакі не скончацца”.

Дарэчы, цукерак падрыхтавалі каля 40 кг — і вельмі смачных. Таму ў цэнтры Магілёва сёння соладка, як ніколі. Вельмі прыемна тое, што любімых беларускіх слоў у магілёўцаў — шмат: дранікі, дзякуй, шаную, калі ласка, каханне, перамога, бульба, вавёрка. Ёсць нават цэлыя сказы! Напрыклад, «Мая Радзіма — Беларусь!!!» або «Радзімая мая Беларусь, кахаю тябе» (арфаграфія і пунктуацыя аўтараў захавана).

«Я добра ведаю беларускую мову і раней вольна размаўляў на ёй, — кажа дацэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Віктар Сергеевіч. — Калі працаваў на радыё, кожная раніца пачыналася з беларускай мовы. Зараз практыкі няма, таму прасцей размаўляць па-руску».

Анжаліка Васілеўская


Просмотров: 3380
Instagram
Vkontakte
Telegram