Як паведамілі ў бібліятэке, на сустрэчы прысутнічала магілёўская мастачка Людміла Баглей.
— Яна з дзяцінства любіць чытаць і маляваць. І вось, праз гады, зноў адкрыла для сябе цудоўны свет творчасці. І як першая спроба алоўка — малюнкі да зборніка беларускіх легенд Яна Баршчэўскага. На гэтую творчую працу яе натхнілі містычныя гісторыі кнігі. Малюнкі Людмілы Баглей па творах Яна Баршчэўскага, якія экспанаваліся ў вокнах бібліятэкі, далі старт інтэрактыўным чытанням у лістападзе 2020 года. На сустрэчу «завітаў» і сам пан Завальня. Ён з задавальненнем слухаў аповеды прысутных і глядзеў відэаролікі ўдзельнікаў інтэрактыўных чытанняў, — одзначылі ва ўстанове культуры.
Паглядзець відэаролікі удзельнікаў інтэрактыўных чытанняў можна на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках па хэштэгу #карлмарксрекомендует.
Рэд.
https://mycity.by/kultura/item/17716-mizhnarodny-dzen-rodnaj-movy-adznachyli-bibliyateke-imya-k-marksa-magiljove#sigProIda76ab8d076