У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай і дадатковай адукацыі горада Магілева i вобласцi.
Конкурс праводзіцца ў вочна-дыстанцыйнай форме i на беларускай мове.
Ацэньваць творчасць удзельнікаў будуць па дзвюх намінацыях:вакальны жанр (народны вакал, эстрадны вакал, саліст-вакаліст, вакальны ансамбль малых формаў) і мастацкае слова (чытальнікі, майстар мастацкага слова). Выступленні павінны быць на беларускай мове.
Конкурс праводзіцца ў мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне па адукацыі Магілеўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілева».
Кожны жадаючы зможа падаць заяўку для ўдзелу да 20 красавіка.
22-23 красавіка адбудзецца праслухоўванне канкурсантаў вочнай формы. 24-25 красавіка – прагляд членамi журы ўздельникаў дыстанцыйнай формы.
Ред.