Реклама в Могилеве

Среда, 21 мая 2014 09:38

Выставы, флэш-моб, выступленні, презентацыі - ў Магілёве стартаваў Тыдзень славянскай пісьменнасці

Выставы, флэш-моб, выступленні, презентацыі - ў Магілёве стартаваў Тыдзень славянскай пісьменнасці

Тыдзень славянскай пісьменнасці і культуры пачаўся 20 мая ў МДУ імя Куляшова. Урачыстае адкрыццё было прысвечана знакамітым славянскім кніжнікам — Кірылу і Мяфодзію. Перад гледачамі выступіў камерны хор універсітэта, які выканаў славутую песню Ігара Лучанка «Мой родны кут». Прагучалі і амаль усе славянскія мовы — беларуская, руская, украінская, польская, чэшская, балгарская – ад прадстаўнікоў дыяспар.

Адкрываючы Тыдзень, дэкан факультэта славянскай філалогіі Сяргей Сомаў падкрэсліў, што славянскія літары ствараліся не дзеля меркантыльных людскіх інтарэсаў. «Кірыл і Мяфодзій вынайшлі азбуку дзеля духоўнага ўзвышэння людзей, — кажа ён. — Адсюль — наш агульны славянскі падыход да мовы і літаратуры як да храма, духоўнага падмурка».

Сяргей Эдуардавіч адзначыў таксама тое, што традыцыя духоўнасці павінна захоўвацца і далей. «У ХХІ стагоддзі большасць людзей — носьбіты масавай культуры, культуры сурагатнай. Аднолькавыя думкі, аднолькавыя каштоўнасці. Аднак славяне маюць сваю ўнікальную культуру, і яе трэба захаваць. Бо іншых шляхоў захавання нашага народа проста не існуе», — падкрэсліў дэкан.

На працягу тыдня, паведамляюць арганізатары на сайце навучальнай установы , запланаваны цікавыя сустрэчы з пісьменнікамі, прадстаўнікамі нацыянальных дыяспар, культурнымі дзеячамі, круглыя сталы, флэш-моб, выступленні навукоўцаў і адкрыццё фотавыставы. Акрамя таго, адбудзецца публічная лекцыя «Старадрукі сямнаццатага стагоддзя: унікальныя выданні Вялікага Княства Літоўскага», літаратурная чытка паэмы Алеся Казекі «Марыйка».

Апроч універсітэта, мерапрыемствы пройдуць у бібліятэках горада, а таксама ў будынку Магілёўскай епархіі. Запланавана мерапрыемства на ўзбярэжжы Дняпра. Студэнты і выкладчыкі ўскладуць кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнка. Завершыцца Тыдзень літургіяй у памяць аб святых Кірыле і Мяфодзіі.

Рэд.

Выставы, флэш-моб, выступленні, презентацыі - ў Магілёве стартаваў Тыдзень славянскай пісьменнасці

Выставы, флэш-моб, выступленні, презентацыі - ў Магілёве стартаваў Тыдзень славянскай пісьменнасці

Выставы, флэш-моб, выступленні, презентацыі - ў Магілёве стартаваў Тыдзень славянскай пісьменнасці

Выставы, флэш-моб, выступленні, презентацыі - ў Магілёве стартаваў Тыдзень славянскай пісьменнасці
Просмотров: 2499
Instagram
Vkontakte
Telegram