Реклама в Могилеве

Пятница, 17 апреля 2015 14:18

Выстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне” адкрыецца 17 красавіка ў магілёўскім Музеі этнаграфіі

Выстава Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі адкрыецца 17 красавіка ў Магілёве

Выстава Нацыянальнага гістарычнага музея рэспублікі «Беларусь у Першай сусветнай вайне» адкрыецца 17 красавіка ў магілёўскім Музеі этнаграфіі і будзе экспанавацца да 5 ліпеня. У межах аднаго праекта сабраны экспанаты з уласнага збору спецыялізаванай пошукавай роты Міністэрства абароны Беларусі, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Раманава, прыватных калекцый.

«Драматычная гісторыя Беларусі непарыўна звязана з самымі вядомымі і кровапралітнымі войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Еўропы, — адзначылі спецыялісты установы культуры. — Вайна 1914 — 1918 гг. стала гуманітарнай катастрофай пачатку ХХ ст., якая закранула ўвесь свет. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін з усіх кантынентаў з насельніцтвам больш за 1,5 млрд. чалавек».

Выстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне» пазнаёміць наведвальнікаў з жыццём даваеннай Беларусі, ваеннымі дзеяннямі, якія праходзілі на тэрыторыі краіны, бежанствам, франтавым побытам, завяршальным этапам вайны. Асобны раздзел выставы прысвечаны ўшанаванню нашымі сучаснікамі памяці ахвяр Першай сусветнай вайны.

На экспазіцыі прадстаўлены прадметы салдацкага побыту, узоры абмундзіравання, прадметы медыцынскага прызначэння, фотаздымкі і дакументы, рэчы, знойдзеныя археолагамі на месцах баявых дзеянняў.

«Беларусь у Першай сусветнай вайне» — доўгатэрміновы праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. З мінулага года ён экспанаваўся ў Мінску, Гродна, Гомелі і Смаргоні.

Рэд.

Просмотров: 1219
Instagram
Vkontakte
Telegram