XVIII—пачатак XIX стагоддзяў азначаны наладжваннем вытворчсці кунтушовых паясоў у Рэчы Паспалітай. Самай славутай мануфактурай стала Слуцкая. Яе вырабы задалі высокі ўзровень мастацкага майстэрства, ўспрымаліся як эталон. Дарэчы, сярод экспанатаў выставы можна будзе пабачыць пояс, выраблены менавіта ў Слуцку.
Паясы ў XVII–XVIII стагоддзях былі абавязковым элементам мужчынскага параднага касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Павязаныя паверх кунтуша, яны не толькі дапаўнялі і дэкаравалі касцюм, але і лічыліся сімвалам годнасці, высакароднага старажытнага паходжання, высокага сацыяльнага становішча і дабрабыту свайго ўладальніка.
Сярод пятнаццаці эксклюзіўных экспанатаў выставы — кунтуш і жупан, неад’емныя часткі легендарнага «сармацкага стылю» беларускай шляхты.
Экспазіцыю дапоўняць працы вядомага беларускага графіка Уладзіміра Басалыгі з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава.
Выстава будзе працаваць да 24 студзеня 2016.
Рэд.
