Вторник, 24 ноября 2015 10:45

“Снежаньскі фэст”: магілёўцаў навучаць рабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні

“Снежаньскі фэст”: магілёўцаў навучаць рабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні

Гараджан запрашаюць на «Снежаньскі фэст» у этна-комплекс «Лясны фальварак». Напрацягу месяца — з 28 лістапада па 26 снежня — таленавітыя магілёўскія майстры з задавальненнем будуць дзяліцца з усімі жадаючымі сваім каштоўным вопытам: як хутка, проста і прыгожа зрабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні для сябе і на падарунак. А таксама абавязкова раскажуць пра гісторыю з’яўлення навагодніх цацак і традыцыі святкавання.

Навагоднія цацкі па сваёй сутнасці — гэта сімвал яднання сям’і, бо раней іх стваралі ў вузкім сямейным коле. Яны служылі абярэгамі на ўвесь год, кожная мела сваю непаўторную сямейную гісторыю.

Кожную суботу, паводле праграмы, у этна-комплексе «Лясны фальварак» (прыпынак «Зялёны гай») будуць праходзіць майстар-класы па вырабе навагодніх цацак і сувеніраў з тэкстылю, воўны, пражы, паперы, пап’е — машэ, фанеры, саломкі. Майстры дадуць урокі роспісу керамічных званочкаў, ёлачных шароў у тэхніцы дэкупаж, навучаць вырабляць святочныя свечкі і, вядома ж, дададуць ў гэта дзейства кроплю непаўторнага беларускага каларыту. Адпаведныя матэрыялы можна будзе набыць у майстроў або прынесці з сабой.

У завяршэнні фэсту ўдзельнікаў чакае ўпрыгожванне агульнай ёлкі, дабрачынны базар і вясёлае свята. А навагоднія цацкі, створаныя сваімі рукамі з дапамогай «шчырых майстроў», змогуць стаць рэліквіямі, якія будуць беражліва захоўваецца магілёўскія сем’і і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Мерапрыемствы ладзяцца аб’яднаннем магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая Майстэрня» пры падтрымцы Цэнтра Гарадскіх Ініцыятыў.

Інфармацыя для даведак і запіс удзельнікаў на майстар-класы (групы па 7-8 чалавек) па тэл.: +375 29246 47 88, +375 44 468 63 08.

Рэд.

“Снежаньскі фэст”: магілёўцаў навучаць рабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні

“Снежаньскі фэст”: магілёўцаў навучаць рабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні

“Снежаньскі фэст”: магілёўцаў навучаць рабіць эксклюзіўныя навагоднія ўпрыгожванні
Просмотров: 1150
Instagram
Vkontakte
Telegram