Прэм’ера спектакля «Прымакі» па п’есе Янкі Купалы ў пастаноўцы Таццяны Пацай адбудзецца ў абласным драматычным тэатры 10 чэрвеня, паведамілі ва ўстанове культуры.

Жанр п’есы Янка Купала вызначыў як «сцэнічны жарт у адной дзеі». А жарт тут вось у чым. Аднойчы раніцай Даміцэля выяўляе ў сваім ложку не роднага мужа, а свайго кума Максіма. А тым часам яе муж Трахім салодка спіць у чужой хаце са сваёй кумой Паланеяй.

Гісторыя пагаршаецца яшчэ тым, што дзеці разгубленых начнымі прыгодамі сваякоў кахаюць адзін аднаго і жадаюць ажаніцца. Ці не стане бурны сямейны канфуз перашкодай да шчасця маладых?

Спектакль рыхтуюць на беларускай мове.

Рэд.


Instagram
Vkontakte
Telegram