×

Предупреждение

JFolder: :files: Путь ведет не к каталогу: [ROOT]/images/content/news2022/cult/Kolas-kupala.
×

Внимание

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/content/news2022/cult/Kolas-kupala

У музычнай гасцёўні Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна дзейнічае выстава «140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы», арганізаваная супрацоўнікамі аддзела літаратуры па мастацтву і краязнаўчага аддзела.

— 2022 год асвечаны двума юбілеямі — 140-годдзем з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Самабытных і вельмі розных мастакоў слова звязала і асабістае сяброўства, і літаратурны лёс, а іх творчасць стала крыніцай натхнення для многіх беларускіх рэжысёраў, кампазітараў, жывапісцаў і графікаў, — адзначылі ў бібліятэцы. — На выставе прадстаўлена не толькі літаратурная спадчына вядомых песняроў, але і ілюстрацыі да іх твораў, створаныя знакамітымі мастакамі: Міхаілам Савіцкім і Васілём Шаранговічам.

Міхаіл Савіцкі (1922–2010), якому б сёлета споўнілася сто гадоў, свой «Купалаўскі цыкл» стварыў напярэдадні стогадовага юбілею Янкі Купалы па заказе Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Я. Купалы.

—Тут паўстала задача гістарычнага адлюстравання часу ў святле купалаўскай паэзіі. Павінна была быць гістарычная дакладнасць, нават чыста этнаграфічная. Калі гэта, напрыклад, вопратка, то абавязкова беларуская, палатняная, а не шаўковая альбо з бязі. У купалаўскай серыі час давялося паказаць праз бытавыя рэчы, інакш не пакажаш укладу жыцця беларускіх людзей. Галоўнае — трэба было вытрымаць рад купалаўскай паэзіі, — падкрэсліваў мастак.

На выставе прадстаўлены копіі карцін мастака з гэтага цыкла: «Жніво», «Калыханка», «Калгасніца», «На сенажаці», а таксама манументальна-эпічны партрэт Я. Купалы, які лічыцца самым значным у сучасным беларускім жывапісе.

Васіль Шаранговіч (1939–2021) у сваёй творчасці не аднойчы звяртаўся да спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да юбілейнага выдання паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа, выдадзенага ў 2002 годзе, мастак за паўтара года выканаў у тэхніцы акварэлі больш за 90 ілюстрацый. У гэтым яму дапамаглі ўспаміны дзяцінства, веданне рэалій і асаблівасцей традыцыйнага вясковага жыцця.

—Многія гады мне хацелася вярнуцца да «Новай зямлі» — кнігі майго маленства. А выйшла неспадзяванае. Мне прапанавалі зрабіць ілюстрацыі да «Новай зямлі» — і за адзін год! Гэта так адпавядала майму душэўнаму стану і светаадчуванню, што задума зрабіць у дужа сціслы тэрмін 91 акварэль і афармленне кнігі — мне падалася пераадольнай. Я зноў чытаў і перачытваў «Новую зямлю». Ужо не як чытач, а як ілюстратар, — казаў Васіль Шаранговіч.

Больш падрабязна пазнаёміцца з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пабачыць найбольш яркія работы мастакоў Савіцкага і Шаранговіча можна на трэцім паверсе абласной бібліятэкі ў музычнай гасцёўні да канца года.

Рэд.

{gallery}news2022/cult/Kolas-kupala{/gallery}

Instagram
Vkontakte
Telegram