Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 26 чэрвеня прыедзе ў Магілёў на гастролі з музычнай камедыяй «Пісаравы імяніны» па п’есе Уладзіслава Галубка (16+). Рэжысёр-пастаноўшчык — Павел Марыніч.

...Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка. Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга — усё гэта падорыць незабыўныя эмоцыі і добры настрой.

Спектакль «Пісаравы імяніны» ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару.

Рэд.




Instagram
Vkontakte
Telegram