Реклама в Могилеве

26 чэрвеня ў 18:00 Магілёўскі тэатр лялек запрашае на прэм’еру спектакля «Чалавек, заставайся чалавекам!» па матывах апавядання В.Быкава «Адна ноч».

...Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў падвал разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага, ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае заставіць жыццё немцу. Аб’яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце з падвала, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў.

— Спектакль «Чалавек, заставайся чалавекам!» (рэжысёр-пастаноўшчык Марыя Гуцава) — гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці, — падзяліліся ва ўстанове культуры.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8 (0222) 71-30-15.

Рэд.


Instagram
Vkontakte
Telegram