14 студзеня моцны вецер пашкодзіў будынак гістарычнай катэдры — касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пiша catholic.by.

Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB просіць вернікаў і ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы ў аднаўленні пашкоджанай стыхіяй гістарычнай магілёўскай катэдры.

«Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Сёння, 14 студзеня, у горадзе Магілёве моцны ўраган узнішчыў частку даху старажытнай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У гэтую цяжкую хвіліну звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні дома Пана. Сваімі сіламі парафія не справіцца.

Хоць яшчэ не ведаем кошт страт, распачынаем збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганным ветрам святыні. Усім людзям добрай волі складаю падзяку. Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу!» — напісаў біскуп Яшэўскі ў спецыяльнай адозве.

Рэквізіты для ахвяраванняў:
р/с BY64BLBB30150700187012001001
ОАО «Белинвестбанк»,
БИК BLBBBY2X
УНП 700187012
получатель платежа: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»
назначение платежа: добровольное пожертвование


Instagram
Vkontakte
Telegram