Як паведаміў каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!» па Магілёўскім рэгіёне Юры Стукалаў, у межах праекта «Будзьма беларусКамі!» удзельніц чакаюць цікавыя сустрэчы і дыскусіі, абмен вопытам і пошук новых рашэнняў. Першым этапам стане семінар «Жанчыны наперад!», на які ўдзельніц адбіраюць на конкурснай аснове.
Да праекту запрашаюць жанчын і дзяўчын, якія пражываюць у Беларусі і якім болей за 20 гадоў. Яны павінны быць актыўнымі ў грамадскай, прафесійнай, творчай дзейнасці, мець поспех у сваёй прафесіі, гатовыя ім падзяліцца. Найактыўнейшыя з актыўных стануць удзельніцамі семінара «Жанчыны наперад!», які пройдзе ў Варшаве з 30 чэрвеня па 7 ліпеня, дзе атрымаюць цікавыя веды, а таксама пазнаёмяцца з вопытам польскіх жанчын.
Колькасць удзельніц абмежавана.
Жадаючым трэба запоўніць анкету, папярэдне спампаваўшы яе з сайта budzma.by, і даслаць на паштовую скрыню Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з пазнакай «Конкурс «Будзьма беларусКамі!».
Заяўкі прымаюцца да 15 мая.