Понедельник, 28 декабря 2015 11:56

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

Выпукнік магілёўскай мужской гімназіі — паэт, пісьменнік, драматург, мемуарыст, навуковец і грамадскі дзеяч. Адзні з нешматлікіх беларускіх нацыянальных дзеячоў, што перажыў сталінскія рэпрэсіі.

Нарадзіўся Міхайла Грамыка 12 лістапада 1885 года ў вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне ў сям’і разначынца. Пасля смерці маці бацька з дзецьмі перабраўся ў Гомель, а ў 1892 годзе прыняў на сябе абавязкі «даверанага і ўправіцеля» маёнтка ўдавы магілёўскага настаўніка семінарыі.

Фальварак знаходзіўся непадалёк ад Іванішчавіч Быхаўскага павета. І гэты перыяд жыцця будучы пісьменнік узгадваў заўсёды з замілаваннем: «З сямі да трынаццаці гадоў я пражыў багатым на ўражанні жыццём. У гэты час сям’я наша не адчувала матэрыяльнай нястачы. Блізкае знаёмства з нашай прыродай, сялянамі, мовай, рознабаковымі праявамі гаспадаркі, непасрэднае назіранне за дзейнасцю бацькі заклалі ў маю душу пэўныя асновы светапогляду».

Затым сям’я Грамыкі пераязжае ў Магілёў, дзе бацька займаецца адвакатурай: «Тут набыў невялікі, але ладны дамок, прыбудаваў кухню і пакоі для дзяцей. Пры доме быў кветнік і фруктовы сад на 12–15 сотак».

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год. “Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

Міхайла паступае ў Магілёўскую мужскую гімназію, дзе далучаецца да рэвалюцыйнага руху: «Пачаткам майго ўдзелу ў рэвалюцыйным руху ў Магілёве ў перыяд першай рэвалюцыі можна лічыць неаформлены гурток гімназістаў-пяцікласнікаў Магілёўскай гімназіі».

Гимназия

У 1905 годзе паступае на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, а затым пераводзіцца на фізіка-матэматычны па спецыяльнасці геалогія. У 1906–1907 гадах уваходзіў у аграрную групу Магілёўскага акруговага камітэта РСДРП, вёў агітацыю па вёсках сярод сялян.

А ў 1911 годзе пасля атрымання дыплому ў Віленскай акрузе ў пасадзе настаўніка сярэдняй школы адмовілі, і прыйшлося ехаць жыць у Адэсу, дзе прабыў 10 год. У 1914 годзе Грамыка з групай настаўнікаў-турыстаў наведаў Германію, Італію і Швейцарыю. Настаўнічае, прымае ўдзел у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай.»

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год. “Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

З 1921 года пакідае Адэсу і працуе ў Мінску. На развітанне з чарнаморскім краем піша прыгожы верш «Апошняе даруй».

Само сябе што і не чуеш, мора!
Ці прывітаю я твае хваліны зноў?
Бязберажжа твае абшарнае прасторы
Ці дасць калі прытул выгнанніку гадоў?
Ад гэтых сініх вод павінен я далёка
Падацца, аж туды, дзе шапацяць лясы,
Дзе шэпчацца з лазой над возерам асока
Ды па шнурах калышуцца аўсы.
Мой родны край мяне гукнуў да працы,
Як шмат каго з раскіданых сыноў,
Каб з крыўдаю старой ды цемраю змагацца,
Каб край ажыў, расквеціўся заноў...

У Мінску выкладае геалогію і мінералогію ў Белпедтэхнікуме і БДУ. Актыўна працуе ў Інбелкульце з першых дзён адкрыцця ўстановы, ў Беларускай Акадэміі Навук: «З тых часоў я ўжо не аддзяляўся ад нашага народнага жыцця... Якое то было акружэнне! Я ўглядаўся ў постаці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага і многіх хоць і меней выдатных, але патрэбных для паўнаты і магутнасці «хору» і «аркестра».

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

У 1922 годзе разам з Я.Коласам, С.Некрашэвічам, А.Круталевічам падпісаў «Адозву да праваслаўных беларусаў», якія заклікаліся «да адбудовы роднай Царквы, якая жадае ісці ўласным шляхам, да сцвярджэння яе на аўтаномных пачатках і захавання яе нацыянальнага аблічча. Разам з Мікалаем Азбукіным апрацаваў беларускую навуковую тэрміналогію ў галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі.

Піша на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» для агульнаадукацыйнай школы, а таксама «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (частка першая — Крышталаграфія; частка другая — Мінералогія) ў 1926 годзе для вышэйшых навучальных устаноў. На пачатак 20-х прыпадае і поўнае разгортванне літаратурнай творчасці Міхайлы Грамыкі. Пісаў вершы, паэмы, п’есы, некаторыя з іх, як напрыклад, «Скарынін сын з Полацка» ставіліся ў БДТ-1 (тэатр Я.Купалы).

Прымаў удзел у шматлікіх геалагічных экспедыцыях па Беларусі ў тым ліку і Магілёўшчыне: «Прайшоў, між іншым, па беразе прыгажуні Проні ад вытокаў яе каля Горак да злучэння з Сожам пад Слаўгарадам (былое мястэчка Прапойск)».

Быў, разам з Вацлавам Ластоўскім, удзельнікам спецыяльнай экспедыцыі, якая шукала граніт для маўзалея Леніна. У 1930 годзе разам з географам Азбукіным пад Рэчыцай праводзіў геолага-выведчыя работы па выяўленні нафты, але беспадстаўны арышт і высылка абодвух спыніла даследыванні.

У 1930 годзе — арыштаваны і сасланы ў Іванава-Вазнясенск. Працаваў затым у Кіраўску (Мурманская вобласць), у горным тэхнікуме, з 1941 годзе — у Пермскай вобласці, у Іжэўску ў педінстытуце. Затым зноў у Кіраўску. У 1957 годзе рэабілітаваны. Апошнія гады жыў у Падмаскоўі ў горадзе Хімкі. Пакінуў пасля сябе ўспаміны, у тым ліку і пра рэвалюцыйныя падзеі ў Магілёве.

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год. “Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

Дарога.
Гэй вы,вольныя паветры,
Грудзі белыя снягоў,
Беларусі нашай нетры,
Шпаркі коні, — дзілінь-боў!
Парка цугам дзіліньбоміць,
Шэрань шэрстку серабрыць,
А мароз аж санкі ломіць,
У палазах адно трашчыць...
1922

“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.
“Да слаўнай плеяды пісьменнікаў”. Міхайла Грамыка. 130 год.

Алег Дзьячкоў
Снежань, 2015

Товары и услуги в Могилеве

Instagram
Vkontakte
Twitter