Вторник, 04 октября 2011 14:34

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.Што адбывалася ў жніўні — кастрычніку ХVII ст. у Магілёве? Адказаць на гэта пытанне і проста, і складана. Дзякуючы «Магілёўскай хроніцы» паноў Сурты і Трубніцкага, мы можам згадаць усе тыя падзеі, якія летапісцы палічылі вартымі гістарычнай памяці. А вось уявіць сабе тое, пра што ў «Хроніцы» напісана, часам бывае цяжка. У любым выпадку, у ХVII ст. магілёўцы рабілі тое ж, што і мы сённяшнія — кахалі, цярпелі страты, удзельнічалі ў палітычным і культурным жыцці свайго «Богам абранага места». Працытуем "Магілёўскую хроніку" (пераклад з польскай мовы).

22 кастрычніка 1613 года кароль наш Жыгімонт у сталіцы маскоўскай панаваў і нават манету з выявай сваёй асобы ў Маскве зрабіць загадаў. У 1630 г. Пан Бог наведаў горад з паморкам. Шмат значных людзей памёрла. У 1633 г. кароль Уладзіслаў IV пастановаю сваёю ад пастою жаўнерскага горад Магілёў пазбавіў. За тое горад мусіў сплаціць гарматамі, порахам, кулямі і рознай амуніцыяй, а найболей аддаць жывёлаю — усё дзеля здабыцця Смаленска.

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.

У 1660 г. брама ў Магілёве, якая завецца Каралеўскай, змуравана, завершана і дахам накрытая. У тым жа самым годзе Горжэўскага-Корвіна ў Магілёве падступна забілі, за што пяць паноў на смерць ганебную асудзілі. Імёнаў іх я не называю, бо дзеткі пасля іх засталіся. У 1667 г. Пан Бог горад наш наведаў з агнём. У 1668 г. Ян Казімір, кароль наш, невядома дзеля чаго карону адхіліў, з каралеўства польскага ўцёк у манастыр.

У 1668 г. царкву Унебаўзяцця панскага або Пакроў найсвятой панны Марыі пачалі мураваць. У 1670 г. Міхала Карыбута Вішнявецкага каралём абралі. 19 верасня яго каранавалі. І зараз жа з туркамі вайна пачалася. У тым жа самым годзе Міхал Пац, гетман Вялікага княства Літоўскага, турэцкае войска спляжыў пад Хоцімам. У тым жа самым годзе дрэвы і птушкі, людзі і жывёла паміралі, а потым дарагавізна на збожжа надыйшла.

Не доўга панаваўшы, кароль Міхал са светам развітаўся. У 1683 г. на кірмашы згарэла колькі купцоў розных народаў — грэкі, русіны, маскавіты і інш., якіх цяжка ўсіх пералічыць. У 1684 г. у верасні палякі перамогу над туркамі пад Венай атрымалі, а на Пакровы на кірмашы Астравенскім купцы ад вогнішча пацярпелі. У 1690 г. Пан Бог наведаў з агнём горад Шклоў, без малога ўвесь замак з вежай вялікай, фара (касцёл) і крамы пагарэлі.

У 1694 г. 11 жніўня, паводле рускага календара, у дзень суботні пасля апоўдня, каля другой гадзіны, з поўначы неспадзявана прыляцела такая жахлівая хмара, цёмная, як ноч, якая навяла страху як у горадзе, так і ў ваколіцах.

Вытрымкі з "Магілёўскай хронікі". Пераклад: П. Левановіч

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.

Магілёўскі хранограф: жнівень — кастрычнік ХVII ст.
Просмотров: 28420
Instagram
Vkontakte
Telegram