Понедельник, 27 октября 2014 10:07

Жаночы футбол: «Надзея-Днепр» разграміла каманду з Гомеля

Не стала асаблівым выпрабаваннем на прафесійную трываласць для магілёўскай жаночай футбольнай каманды «Надзея-Днепр» гульня 24-га тура супраць «Гомеля-СДЮШАР-8». На стадыёне нашага абласнога цэнтра у нядзелю, 26 кастрычніка, заўзятары убачылі сем галоў у выкананні гаспадынь поля.

Пасля першага мяча на 10-й хвіліне, які правяла лепшы бамбардзір «Надзеі-Днепр» бягучага сезона Любоў Гудчанка, наступнага хістання сеткі варот гамяльчанак прыйшлося чакаць доўга. Анастасія Шчэрбачэня напрыканцы тайма з інтэрвалам у дзве хвіліны давяла лік да разгромнага — 3:0.

Пасля перапынку Шчэрбачэня зрабіла хет-трык, у трэці раз засмуціўшы саперніка. Затым час саліраваць надыйшоў для капітана магилёўскай каманды Наталлі Ластаўкінай, якая двума трапнымі ударамі за-за межаў штрафной пляцоўкі давяла перавагу каманды да 6 галоў. Кропку у матчы паставіла Святлана Знайдзёнава, чый удар галавой быў як эфектным, так і эфектыўным.

7:0 — «Надзея-Днепр» у добрым настроі пачынае падрыхтоўку да абласнога дэрбі з «Бабруйчанкай», якое адбудзецца ў Магілёве 5 лістапада.

Андрэй Ільеня
Фотаздымкі Аляксандра Ільені


Просмотров: 1500
Instagram
Vkontakte
Telegram