Што да матча ў Магілёве, то гаспадыні ўжо на трэцяй хвіліне вымушаны былі пачынаць гульню з цэнтра поля. Таццяна Шрамок у штрафной пляцоўцы апярэдзіла марудных абаронцаў «Надзеі-Днепр» і адкрыла лік. Да другога мяча, які у сярэдзіне першага тайма забіла ўкраінка Вольга Мелканянц, сталічніцы маглі двойчы караць абарону саперніка за грубыя памылкі, аднак штосьці перашкаджала ім гэта рабіць. Варта дадаць, што і магілёўскія футбалісткі таксама два разы былі на адлегласці у некалькі сантыметраў ад гола, аднак «гаражанкі» адбіліся. На перапынак каманды пайшлі з лікам — 0:2.
Актывізаваліся мясцовыя футбалісткі ў другой палове сустрэчы. Выдатны галявы момант мела Любоў Гудчанка, якая скарысталася передачай Таццяны Казырэнка і выскачыла сам-насам с галкіперам Кацярынай Міклашэвіч, аднак у браму не патрапіла. Крыху пазней ужо Анастасія Шчэрбачэня, якая арэндаваная якраз у футбольнага клуба «Мінск», магла скараціць адставанне, аднак мяч у пустую браму не заляцеў — перашкодзіла штанга.
І ўсё ж «Мінск» прапусціў ад «Надзеі-Днепр», дарэчы, упершыню за два сезоны. Казырэнка самаахвярна згуляла на апярэджанне варатара і галавой прасунала мяч у сетку, пасле чаго сутыкнулася з Міклашэвіч. Пасля меддапамогі украінка ў гульню вярнулася.
Напружанне ўзрастала. Перспектыва зачапіцца за «срэбра» гнала магіляўчанак наперад. Не вельмі ўпэўненая гульня варатара саперніка магла прывесці і да нічыйнага ліку, але камандзе Аляксандра Ластаўкіна не хапала ці то ўдачы, ці то майстэрства, ці то халоднага разліку.
Напрыканцы сустрэчы «Мінск» усё ж забіў трэці мяч (да гэтага Гіфт галавой прабіла ў штангу). Ліяна Мірашнічэнка лёгка прасунулася да межаў варатарскай пляцоўкі і прабіла з блізкай адлегласці. Наталля Мунцяну да мяча дацягнулася, але адбіць яго у бок не здолела — 1:3.
Такім чынам, у апошнім туры чэмпіяната «бронзавая» «Надзея-Днепр» у гасцях згуляе са «срэбранай» «Зоркай-БДУ».
Прэс-служба ЖФК «Надзея-Днепр»
Фота Аляксандра Ільені
Відэа fcnadezhda.by
https://mycity.by/sport/item/3088-nadzeya-dnepr-stratsila-magchymasts-zavayavats-srebranyya-medali#sigProIdefb7cc9530