Што да ўзнагарод, то магілёўская «Надзея-Днепр» атрымала перамогу ў каманднай намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў». Не абышлося без магіляўчанак і падчас аб’яўлення трыўмфатараў у асабістых намінацыях. Галкіпер Наталля Мунцяну забрала статуэтку з надпісам «Адкрыццё чуэмпіяната». Таксама яна прызнана лепшым гульцом каманды у адыходзячым годзе.
Святлана Знайдзёнава стала «Грацыяй футбола» — прыз уручаецца найбольш тэхнічнаму гульцу айчыннага чэмпіяната. А вось Анастасія Шчарбачэня, якая другую частку сезона правяла ў калектыве Ластачкіна, была прызнаная лепшай нападаючай.
https://mycity.by/sport/item/3280-vyniki-zhanochaga-sezona-pa-futbole-padvyali-magiljove#sigProId52957585f5