Як паведаміў дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў, зараз на першым паверсе ў музеі рыхтуюць маштабную выставу. Каб вытрымаць усе тэхналагічныя меры, на гэту справу спатрэбіцца 1,5 месяца. Падараваныя экспанаты будуць паступова дапаўняць экспазіцыю. Суразмоўца падкрэсліў, што ўсе прадметы вельмі цікавыя.
1. Наканечнік стралы, крэмень. Сярэднедняпроўская культура.
2. Крэмневая ўстаўка.
3. Бронзавыя наканечнікі стрэл скіфскага тыпу (мілаградская культура).
4. Фрагмент фібулы з падвязанай ножкай (Старажытны Рым, 250-350-я гг. н. э.).
5. Рымскі дынарый.
6. Фрагменты бронзавых бранзалетаў (Старажытны Рым альбо кельтскі тып).
7. Фрагмент фібулы арбалетнага тыпу, 4-5 стст. н.э.
8. Распазнаецца.
9. Прасліца, 5-7 стст.
10. Падвескатрымальнік.
11. Фрагмент трапецыявіднай падвескі 6-10 стст.
12. Падвеска-амулет «сківіца», 10-11 стст.
13. Тардыраваная грыўна, к. 10 — 11 стст.
14. Пацерка (срэбра, пазалота, скань, зярненне), 10-11 стст.
15. Пярсцёнкі, к. 10-11 стст.
16. Засцёжка ад фібулы, 11-13 стст.
17. Фрагмент баявога нажа, 10-13 стст.
18. Ігральная костка (сярэднявечча).
19. Ікол-амулет.
20. Сыгнет ( позняе сярэдневечча).
21. Распазнаецца.
22. Фрагмент пячнога зводу з салярным знакам, ІІп.16-17 стст.
23. Кераміка, 14-15 стст.
Рэд.